17 верасня ў Беларусі зноў павысіўся кошт бензіну і дызельнага паліва.

літр бензіну АІ-92 (К5) цяпер каштуе 8.400 рублёў за літр, АІ-95 (К5) — 9.100 рублёў за літр, дызельнае паліва — 9.200 рублёў за літр, дызельнае паліва Еўра 5 — 9.400 рублёў за літр.

Гэта трэцяе павышэнне цэн на паліва з пачатку года. Апошні раз яны мяняліся два тыдні таму — у ноч на 3 верасня — у сярэднім на 5%.

У прыватнасці, бензін «Нармаль-80» тады вырас да 7.400 рублёў за літр (+200), Аі-92 — 7.700–7.800 (+400), Аі-95 — 8.300 (+500), дызпаліва (самае таннае) — 8.500 (+500).

«Перагляд цэн праведзены ў мэтах частковай кампенсацыі павелічэння з 28 жніўня 2013 года ставак акцызаў на аўтамабільныя бензіны на 45%, на дызельнае паліва — на 70%», — казалася тады ў паведамленні канцэрна «Белнафтахім».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?