Затрыманы генеральны дырэктар ААТ «Крычаўцэментнашыфер» Скоцкі Леанід.

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, а таксама УКДБ па Магілёўскай вобласці. Мужчына спрабаваў завалодаць грашыма ў суме Br40 млн, выдадзенымі работнікам прадпрыемства ў якасці прэміі, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі выявілі факты сістэмнага здзяйснення карупцыйных злачынстваў кіраўніцтвам ААТ «Крычаўцэментнашыфер».

Паводле інфармацыі МУС, «з’яўляючыся службовай асобай і выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, для завалодання грашовымі сродкамі прадпрыемства затрыманы падпісаў загад аб прэміраванні работнікаў «За эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў па выніках працы за першае паўгоддзе 2013».

«Маючы злачынны намер, ён даў незаконныя ўказанні падначаленым супрацоўнікам сабраць з прэміяваных асоб пэўную суму. Выкарыстоўваючы азначаную схему, генеральны дырэктар атрымаў Br40 млн. У гэты момант ён і быў затрыманы супрацоўнікамі МУС і КДБ», — растлумачылі супрацоўнікі ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства.

У дачыненні да падазраванага УСК па Магілёўскай вобласці заведзена крымінальная справа па ч.3 cт.210 КК Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры). Ён арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар Магілёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?