На вуліцы Ціміразева ў Мінску ўстаноўлены першыя ў горадзе дэлініятары — канструкцыі, якія аддзяляюць асноўнае дарожнае палатно ад выдзеленай паласы для грамадскага транспарту, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Пакуль у якасці эксперыменту дэлініятары з’явіліся ў раёне ГД «Ждановічы». Менавіта тут з пачатку гэтага года інспектары дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы зарэгістравалі 515 парушэнняў вадзіцелямі правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў.

Плануецца, што з укараненнем гэтых прыстасаванняў на праезнай частцы аўтааматары будуць радзей парушаць ПДР і дастаўляць менш праблем кіроўцам грамадскага транспарту.

Дэлініятары выкарыстоўваюцца ў якасці дарожнай разметкі — яны раздзяляюць і перанакіроўваюць аўтатранспартныя патокі (як раздзяляльнікі палос руху), акрэсліваюць выдзеленыя палосы для грамадскага транспарту, пад’езды да небяспечнага ўчастка. Іх таксама ўстанаўліваюць на паркоўках для выдзялення месцаў стаянкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?