У Заслаўі сёння знялі расцяжку з памылкай, якую вывесілі ўчора.

17 верасня ў горадзе з’явіліся расцяжкі з патрыятычнымі надпісамі. Адзін такі транспарант, размешчаны на вуліцы Савецкай, зроблены быў па-беларуску, але з памылкамі: «Заслаўе — родны сэрДцу горОд мой!»

З адваротнага боку змешчаны надпіс па-расійску і без памылак.

У 2014 годзе Дзень беларускага пісьменства ў другі раз пройдзе ў Заслаўі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0