У панядзелак саюзнікі ў рамках АДКБ дамовіліся перадаць Таджыкістану ўзбраенне і тэхніку для ўзмацнення мяжы з Афганістанам. Але гаворкі пра адпраўку вайскоўцаў на таджыкска-афганскую мяжу не ідзе, растлумачыў у панядзелак генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа. " Кожная дзяржава па меры сваіх магчымасцяў вызначыць наменклатуру таго ўзбраення ці тэхнічных сродкаў, якія яно можа бязвыплатна паставіць у Таджыкістан», — сказаў Бардзюжа. З яго словаў вынікае, што мэта ўзмацнення мяжы — «прадухіляць магчымыя прарывы бандфармаванняў і груп экстрэмістаў». Перадача ўзбраенняў Таджыкістану будзе адным з пунктаў міждзяржаўнай праграмы дапамогі ва ўмацаванні мяжы з Афганістанам, якую ўдзельнікі саміту дамовіліся распрацаваць.

Раней, у сакавіку гэтага года, Масква абяцала вылучыць $200 млн на пераўзбраенне таджыкскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?