Твітар МНС: Кароткае замыканне з задымленнем адбылося каля метро «Усход». Ніхто не пацярпеў. Кароткае замыканне электрашчыта, размешчанага ў тунэлі ў некалькіх метрах ад самой станцыі «Усход». Дым слабой канцэнтрацыі.
«А аўтазак каля метро Усход нашто? #minsk», — так прарэагаваў на Твітар МНС карыстальнік Віктар Гарачка @vicgor.
Збой у працы метро доўжыўся прыкладна ад 12.45 да 13.30. Пасля гэтага метро аднавіла работу.
0
0
0
0
0
0