Візіт мае адбыцца 3-4 кастрычніка, паведамляе сайт прэзідэнта Казахстана.

На перамовах Назарбаева і Лукашэнкі будуць закранутыя пытанні паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і індустрыяльна-інавацыйнай сферах, а таксама прамысловай кааперацыі ў АПК.

Будзе абмеркаваны ход развіцця інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, у першую чаргу, у рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

Прэс-служба прэзідэнта Казахстана падкрэслівае, што маючы адбыцца візіт кіраўніка Беларусі закліканы

замацаваць і надаць новы імпульс супрацоўніцтву дзяржаваў у двухбаковым і шматбаковым фарматах, а таксама дасць магчымасць ажыццявіць «зверку гадзіннікаў» па актуальных міжнародных праблемах.

Дарэчы, сёння ў Казахстан з афіцыйным візітам прыбывае старшыня ўрада Іспаніі Марыяна Рахой.

Што да Лукашэнкі, то мінулы раз ён наведваў Казахстан у канцы мая 2013 г., калі браў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Казахстан для беларускага кіраўніка з'яўляецца другой краінай, пасля Расіі, якую ён наведвае часцей за іншыя. З 2004 г. ён зрабіў туды 11 паездак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0