«Ужыванне на адрас беларусаў абразлівага вызначэння «народзец» з'яўляецца недапушчальным», — адзначыў у сваёй заяве намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

28 верасня Аляксандр Лукашэнка, адказваючы ў Жлобіне на пытанне журналістаў аб магчымасці дэвальвацыі, заявіў: «Але ў апошнія месяцы, я гляджу, наш народзец пабег у абменныя пункты. Ну, бяжыце. Бяжыце!»

«Гэта наўпроставая абраза нацыянальнай годнасці беларускага народа,

— мяркуе Лялькоў. — Такім чынам аўтар гэтага ганебнага выказвання прадэманстраваў, што насамрэч ён беларусаў не паважае і не лічыць вартымі якога-кольвек сур'ёзнага стаўлення».

Палітык таксама адзначыў, што словы Лукашэнкі «красамоўна сведчаць пра яго сапраўдныя адносіны не толькі да беларускай нацыі як такой, але і да той яе часткі, якая да гэтага часу падтрымлівае яго аўтарытарнае праўленне».

«Кожнаму, хто яшчэ мае ілюзіі адносна «народнасці» палітыкі сённяшняй улады, трэба нарэшце задумацца. Калі кіраўнік дзяржавы не знаходзіць нічога лепшага, як называць грамадзян дзяржавы «народцам» ды спрабуе ўскласці на беларускі народ адказнасць за дэвальвацыю і за вартыя жалю наступствы ўласнай хібнай эканамічнай палітыкі, — дык, можа, праблема ўсё ж не ў народзе, а ў гэтым кіраўніку?»

«Беларусы — нацыя, а не нейкі «народзец»! — падкрэсліў Лялькоў. — А тыя палітыкі, што думаюць адваротным чынам, непазбежна ў хуткім часе застануцца на ўзбочыне гісторыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?