Загаловак «Нашай Нівы» «Найлепшыя перакладчыкі дружна праігнаравалі цырымонію ўручэння прэмій сабе» выклікаў цэлую буру ў Фэйсбуку.

Гэты загаловак нарадзіўся не з бухты-барахты.

Глядзіце: уручэнне першай прэміі Гедройца – часткі лаўрэатаў няма ў зале.

Уручэнне другой прэміі Гедройца – дэмарш з боку Станкевіча.

Уручэнне прэміі «Прайдзісвета» – без лаўрэатаў.

Ці гэта нармальна? Не, гэта ненармальна. Гэта непавага да нашага культурнага працэсу. Гэта проста некультурна.

Спытаецеся, некультурна з чыйго боку? А вось тут трэба разабрацца.

Калі гэта арганізатары прызначаюць цырымонію, не ўзгадніўшы графікаў з лаўрэатамі, — гэта няздатна з іх боку. Але і калі лаўрэаты ведаюць пра гонар прэміі, абяцаюць быць, а не аб’яўляюцца – гэта не красіць іх.

Загаловак «Нашай Нівы» быў невыпадковы. Ён быў напамінам: прэмія «Прайдзісвета», як і прэмія Гедройца – гэта не міжсабойчык, гэта важна для нашай супольнасці. Нішто не абыходзіцца так танна і не каштуе так дорага, як ветлівасць, пісаў Сэрвантэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?