NHL.com
Сёння ўначы ў Канадзе і ЗША стартаваў 97-ы чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі.
Беларускі форвард «Вашынгтона» — адзіны пакуль сёлета прадстаўнік нашай краіны ў НХЛ — Міхаіл Грабоўскі закінуў тры шайбы ў вароты «Чыкага» ў дэбютным афіцыйным матчы за «Кэпіталс».
Беларускі форвард вызначыўся на 31-й, 41-й і 46-й хвілінах.
Для Грабоўскага гэты хет-трык стаў першым у заакіянскай кар'еры.
Таксама на рахунку Міхаіла адна галявая перадача.
Праўда, «Вашынгтон» саступіў дзеючым уладальнікам Кубка Стэнлі ў гасцях з лікам 4:6.
Беларус паўдзельнічаў ва ўсіх галах сваёй каманды і быў прызнаны другой зоркай матчу, паведамляе Goals.by
Міхаіл Грабоўскі пачынаў кар'еру ў НХЛ у «Манрэалі» ў 2006 г. У 2008—2013 гг. гуляў за «Таронта», адкуль сышоў пасля гучных заяваў.