Ілля Волкаў з песняй «Пой со мной» прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2013». Такія вынікі нацыянальнага адбору, фінал якога адбыўся ў Белтэлерадыёкампаніі.

Іллі - 11 гадоў, ён нарадзіўся і жыве ў Мінску. Займаецца вакалам з 6 гадоў. Выканальніцкае майстэрства адточвае ў студыі «Залатыя галасы» пры арт-групе «Беларусы». Сваімі кумірамі ён называе Майкла Джэксана, Уітні Х'юстан і Дзіму Білана.

У фінале нацыянальнага адбору сёння сустрэліся 10 юных талентаў.

Дзіцячае «Еўрабачанне-2013» пройдзе 30 лістапада ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?