Святар заявіў пра гэта ў праграме тэлеканала «Белсат» «Два на два». Ён упэўнены, што арыштаваны Уладзіслаў Лазар не вінаваты ў тых злачынствах, у якіх яго абвінавачваюць.

«Калі пасля трох месяцаў маўчання мы нарэшце афіцыйна даведаліся, што яму інкрымінуецца, то мы былі вельмі моцна здзіўлены. Пасля трох месяцаў допытаў, змяшчэння чалавека ў ізаляцыю яго абвінавачваюць у перадачы каштоўнасцяў або грошай. Гэта выклікае ўсмешку. Справа Лазара рассыпаецца, ён невінаваты», - заявіў Юрый Барок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0