У Кемераўскай вобласці (Расія) жанчыну, якая забіла мужа за тое, што ён раўнаваў яе да спевака Стаса Міхайлаву, прысудзілі да 6,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Інцыдэнт адбыўся ў сакавіку. 24-гадовая жанчына глядзела па тэлевізары канцэрт Стаса Міхайлава, калі муж пачаў пагражаць ёй і абражаць самога спевака.

У выніку канфлікту жанчына некалькі разоў ўдарыла мужа нажом.

«Яна прызнана адэкватнай, забойства здзейсніла не ў стане афекту», — адзначае пракуратура.

Прысуд пакуль не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны на працягу дзесяці дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?