Літве абмяркоўваюць магчымасць прысуджэння беларускаму палітвязню Алесю Бяляцкаму прэміі Свабоды.

З такой прапановай да камісіі па прэміі звярнуліся Фонд падтрымкі грамадзянскай абароны і Таварыства беларускай культуры ў Літве. «Бясстрашная і паслядоўная пазіцыя Алеся Бяляцкага ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі шмат разоў ацэньвалася ў свеце шляхам уручэння яму розных узнагарод», — адзначаюць згаданыя арганізацыі.

Прэміяй Свабоды ўзнагароджваюць з мэтай адзначыць дасягненні асоб і арганізацый і іх унёсак у абарону правоў чалавека, развіццё дэмакратыі, заахвочванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў барацьбе за свабоду самавызначэння і суверэнітэт народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Прэмію памерам 5 тыс. еўра літоўскі сейм заснаваў 15 верасня 2011 года, прыняўшы спецыяльны закон.

Першая прэмія Свабоды была прысуджана актыўнаму барацьбіту за волю і дэмакратыю, абаронцу правоў чалавека расійскаму дысідэнту Сяргею Кавалёву.

Прэмія 2012 года была ўручана былому савецкаму дысідэнту кіраўніку літоўскай Лігі свабоды Антанасу Цярляцкасу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?