У Мінску 3 лістапада затрыманыя 20 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення, паведамляе аддзел па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Акрамя таго, 28 кіроўцаў не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі, а за перавышэнне хуткасных рэжымаў былі прыцягнуты да адказнасці 77 чалавек.

На парушэннях трапіліся і пешаходы — 172 чалавекі. Таксама ў сталіцы было зарэгістравана 47 дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку з адным пацярпелым (чалавек атрымаў раненні).

Нагадаем, што 24 кастрычніка ўступілі ў сілу папраўкі, якія робяць больш жорсткай адказнасць за кіраванне транспартнымі сродкамі ў п'яным выглядзе, а паўторнае цягам года парушэнне можа пацягнуць канфіскацыю аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?