Лідар Усеўкраінскага аб'яднання «Свабода» Алег Цягнібок заявіў, што Украіна павінна запатрабаваць ад Расіі выбачэнняў і кампенсацыі за арганізацыю Галадамору 1932-1933 гг.
«Прапаную ўстанавіць крымінальную адказнасць за публічнае адмаўленне Галадамору як генацыду ўкраінскай нацыі, і мы павінны афіцыйна патрабаваць ад Расіі выбачэнняў і кампенсацый за генацыд украінскай нацыі ў 1932-33 гадах», — сказаў Цягнібок.
26 лістапада 1998 года прэзідэнт Украіны Леанід Кучма выдаў указ № 1310 «Аб усталяванні Дня памяці ахвяр Галадамору і палітычных рэпрэсій», пасля ўнёс у яго шэраг змяненняў, паводле аднаго з якіх памятная дата адзначалася штогод у чацвёртую суботу лістапада.
У ХХ стагоддзі Украіна перажыла тры перыяды масавага голаду: у 1921—1923, 1932—1933, 1946—1947 гг. Паводле розных звестак, падчас Галадамору 1932—1933 гг. Памерлі ад 5 млн да 9 млн чалавек.