МТбанк змяншае ліміты па крэдытных авердрафтавых картках.

Банк рабіў надзвычай выгадную прапанову – кліент атрымліваў картку і мог сыходзіць па ёй «у мінус» на суму да 20 мільёнаў рублёў. Калі ён вяртаў грошы не пазней чым праз 30 дзён, то працэнты за краыстанне грашыма не налічваліся.

Цяпер памер ліміту зменшыўся. Кліенты масава атрымліваюць смс-паведамленні з абноўленай інфармацыяй. У кагосьці ліміт з 25 лістапада будзе зменшаны да 5 мільёнаў рублёў, у кагосьці -- да 7 мільёнаў.

Аднак, як паведамілі ў МТБанку, абысці абмежаванне можна. Калі кліент нязгодны з новым лімітам, ён можа на працягу некалькіх дзён даслаць у банк пісьмовую заяву, і ліміт вернуць на ранейшы ўзровень. Гэтая магчымасць прадугледжваецца п.2.1.2 дамовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0