Міністр замежных справаў Швецыі Карл Більт думае, што Расія можа стаць уласнікам стратэгічных аб'ектаў украінськай эканомікі.

Про гэта ён заявіў у Інстытуце Брукінгса ў ЗША, дзе каля 100 асобаў сабраліся на канферэнцыю па Усходнім партнёрстве, перадає інтэрнэт-партал «Украінская праўда».

«Мы пакідаем нашы дзверы адкрытымі для Украіны. Але гэта рашэнне Украіны — уваходзіць у тыя дзверы ці не», — пракаментаваў ён рашэнне Кабміна прыпыніць падрыхтоўку да падпісання дамовы пра асацыяцыю з ЕС.

Більт прагназуе, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч атрымае грошы ад Расіі на спецыяльных умовах: «Расія можа стаць уласніцай стратэгічных аб'ектаў украінскай эканомікі».

Кіраўнік МЗС Швецыі лічыць, што адмова Украіны ад асацыяцыі спыніць мадэрнізацыю Украіны.

Ён выказаў непакой, што пасля рашэння Януковіча «Украіна ідзе не на Усход і не на Захад, а ўніз. Праз праблемы ў эканоміцы».

Нагадаем, што ў чацвер урад Украіны вырышыў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісання дамовы пра асацыяцыю з ЕС.

Адпаведна, у той самы дзень Вярхоўная Рады адхіліла ўсе 6 законапраектаў, якія б далі магчымасць вызваліць Юлію Цімашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?