Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў на семінары ідэалагічнага актыву Гродзенскай вобласці акцэнтаваў увагу на недастатковай матывацыі да павышэння прадукцыйнасці працы і паставіў перад ідэолагамі задачу зрабіць захады для выпраўлення сітуацыі.

Аляксандр Радзькоў звярнуў увагу на праблему незацікаўленасці работнікаў у тым, каб зарабіць больш. «Праблемы ёсць — нават грошы не трэба. Чаму? Бо прывыклі, што заробак даюць», — канстатаваў ён.

У сувязі з гэтым Аляксандр Радзькоў даручыў ідэалагічнаму актыву прыняць захады для павышэння інтэнсіўнасці працы: «Каб разумелі, што трэба плаціць за газ, колькі трэба, за святло, дарогу. А як інакш?

Нагружаць працай трэба, каб разумелі, што калі не заробіш, то нічога не атрымалаеш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?