З афіцыйным візытам у Беларусь зьбіраецца спэцдакладчык палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні. Ён будзе знаходзіцца ў Менску з 16 па 19 кастрычніка. Спадар Рыгоні мяркуе азнаёміцца з агульнай сытуацыяй ў краіне, пэрспэктывамі выбарчай кампаніі, магчымасьцю дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька не ўстрымаўся ад заўвагі: «Пра гэту паездку спадар Рыгоні гаварыў яшчэ падчас нашай першай сустрэчы зімой бягучага года. Канечне, было б лягічней, каб ён наведаў Беларусь падчас Эўрапейскага маршу, каб у канцэнтраваным выглядзе можна было атрымаць адказ на тыя пытаньні, якія яго хвалююць. Але ж, натуральна, у дэпутатаў свае пляны, свае маршруты дзеяньня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?