Майдан у ноч на 12 снежня, фота Unian

14:33

На Майдане сабралася 20 тыс. чалавек

Пяцітысячная калона мітынгоўцаў прыйшла з-пад Генпракуратуры, дзе заклікала спыніць пераслед актывістаў.

Мітынгоўцы падчас шэсця выкрыквалі «Кіеў уставай!», а калі праходзілі міма Нацбанка і Адміністрацыі прэзідэнта, скандавалі «Ганьба!» і «Банду гэць!».

Зараз на Майдане Незалежнасці праходзіць малебен.

11:49

Майдан абзавёўся ўласным універсітэтам

Сярод іншых ініцыятыў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве пратэстоўцы запусцілі і Адкрыты ўніверсітэт Майдану.

На адмысловай сцэне ля Лядскай брамы ад 12-й да 21-й гадзіны спецыялісты будуць чытаць лекцыі па паліталогіі, культуралогіі, гісторыі, сацыялогіі.

Пратэстоўцаў запрашаюць даведацца пра гісторыю цэнтра Кіева, дзе адбываюцца акцыі пратэсту, пра асновы фармавання справядлівай судовай галіны, пра еўрапейскую сістэму кіравання.

 Чытаць лекцыі будуць выкладчыкі ўкраінскіх бізнэс-школ. Усе лекцыі транслююцца ў прамым эфіры.

11:26

На Майдане — каля 5 тысяч мітынгоўцаў, з'явіліся новыя барыкады на Праразной

Па стане на 10.30 на Майдане Незалежнасці ў Кіеве знаходзяцца каля 5 тыс. чалавек, паведамляе УНІАН.

Мітынгоўцы працягваюць грэцца ля металічных бочак з вогнішчам.

Таксама каля манумента Незалежнасці і на вуліцы Хрышчацік размешчаны палявыя кухні.

З асноўнай сцэны выступаюць грамадскія дзеячы і гучаць песні ўкраінскіх выканаўцаў. На Еўрамайдане павялічылася колькасць намётаў. Чатыры вайсковыя намёты ўстаноўлены на Хрышчаціку, некалькі — каля вуліцы Гарадзецкага і каля 10 каля манумента Незалежнасці.

10:54

У Івана-Франкоўску вывесілі расцяжку «Не хочам назад у СССР»

Жыхары ўкраінскага Івана-Франкоўска выказаліся супраць аднаўлення саюзаў з Расіяй. У горадзе вывешаны плакат, на якім напісана: «Не хочам назад у СССР».

«Франкоўск еўрапейскі» — так падпісала фатаграфію Наталля Валеўская, якая выклала яе на сваёй старонцы ў Facebook.

10:02

09:34

Майдан будзе стаяць, мінімум, тыдзень

Украінская спявачка Руслана Лыжычка заклікала мітынгоўцаў заставацца на Майдане Незалежнасці у Кіеве мінімум да 17 снежня, паведамляе Украінская праўда.

«Шэсць дзён мы прастаім, я ўпэўнена», — сказала Руслана, звяртаючыся ў чацвер уначы са сцэны да мітынгоўцаў, якія ў станоўча адгукнуліся на такі заклік.

Руслана таксама паведаміла, што ў Кіеў прыбылі 5 аўтобусаў з мітынгоўцамі з Каламыя і 5 аўтобусаў з аднаго з гарадоў Валынскай вобласці. Еўрамайдан Ужгарада абвясціў мабілізацыю мітынгоўцаў у Кіеў.

Святары са сцэны нагадвалі пра тое, што ў выпадку ўзнікнення канфлікту з міліцыяй не варта праяўляць агрэсію, і тлумачылі, як нівеляваць вострую сітуацыю і не дапусціць яе развіцця.

17 снежня адбудзецца чарговае пасяджэнне ўкраінска-расійскай міждзяржаўнай камісіі. Паводле слоў прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава, урад працуе над падрыхтоўкай двухбаковых дакументаў.

 

09:19

ЗША: Санкцыі супраць Украіны — на стале

ЗША разглядаюць пытанне прымянення санкцый супраць кіраўніцтва Украіны ў ліку іншых рычагоў ўплыву. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэйн Сакі.

«Усе варыянты палітыкі, уключаючы санкцыямі, знаходзяцца на стале, але відавочна, што гэты крок цяпер пакуль аналізуецца», — сказала Сакі, не ўдакладніўшы, якога роду санкцыі маюцца на ўвазе.

Напярэдадні ЗША вуснамі дзяржсакратара ЗША Джона Кэры выказалі «агіду» з нагоды рашэння ўладаў прымяніць сілу да мірнага пратэсту ў Кіеве.

Памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд у суправаджэнні пасла ва Украіне Джэфры Паета ў сераду частавала булачкамі курсантаў акадэміі МУС у ачапленні на Майдане, фота Андрэя Краўчанкі, Reuters.

09:17

Хілары Клінтан: урад Украіны павінен ісці шляхам Мандэлы

Былы дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан мяркуе, што ўрад Украіны пайсці па шляху восьмага прэзідэнта ПАР Нэльсана Мандэлы і выбраць дыялог з людзьмі замест сілы. Пра гэта яна напісала ў сваім Twitter.

 «Урад Украіны ісці шляхам Мандэлы і выбраць дыялог з людзьмі замесу сілы», - мяркуе Клінтан.

09:10

Кіраўнік Пентагона перасцярогад сілавога разгону Майдану

Міністр абароны ЗША Чак Хейгел перасцярог свайго ўкраінскага калегу Паўла Лебедзева ад выкарыстання вайсковай сілы «ў любой форме» супраць дэманстрантаў у цэнтры Кіева.

Хейгел правёў тэлефонная размова з Лебедзевым ў сераду.

Як паведаміў прэс-сакратар Пентагона, кіраўнік амерыканскага ведамства «ўказаў патэнцыйную шкоду любога ўдзелу вайскоўцаў у разгоне дэманстрацый».

Ён таксама папярэдзіў Лебедзева аб «недапушчальнасці выкарыстання ўзброеных сіл Украіны супраць мірнага насельніцтва ў якой бы там ні было форме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0