Карыца ў высокіх дозах выклікае галаўныя болі, разбурае пячонку. А самае страшнае ў тым, што яна канцэраген. У доследах над пацукамі яна выклікала рак. Таму аматары булачак з карыцай і карычнага шакаладу мусяць зрабіць для сябе высновы.

Еўрасаюз, які найбольш пільна ахоўвае здароўе грамадзян, ужо рыхтуе меры.

Прапанаваная забарона скіравана абмежаванне спажывання кумарыну, хімічнага рэчыва, якое найбольш часта выкарыстоўваецца пры вырабе касіі (таннай карыцы).

Як мяркуецца, колькасць карыцы ў хлебабулачных вырабах будзе абмежавана да 15 мг на адзін кілаграм цеста. Гэта значыць, што ў выпадку прыняцця нормы булачкі з карыцай акажуцца пад забаронай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?