У панядзелак адбылася генеральная рэпетыцыя «Пана Тадэвуша» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.
Прэм'ера спектакля адбудзецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 15—17 студзеня.
Над пастаноўкай працуюць мастак- пастаноўшчык Зіновій Марголін, мастак па касцюмах Алена Ігруша і кампазітар Андрэй Зубрыч. У пастаноўцы задзейнічана вялікая частка трупы тэатра.
Для двух акцёрскіх складаў шыюць каля сямідзесяці касцюмаў з лёну і сукна. Для стварэння неабходнай атмасферы будуць выкарыстаныя відэапраекцыі: на экране пакажуць фрагменты фільма Анджэя Вайды 1999 «Пан Тадэвуш» і гравюры Напалеона Орды з відамі Навагрудка.
Па словах Мікалая Пінігіна, «Пан Тадэвуш» — гэта яшчэ і асветніцкі праект, таму што большасць беларусаў не чыталі гэты твор. Рэжысёр лічыць, што
суайчыннікі могуць і павінны ганарыцца «Панам Тадэвушам» не менш, чым рускія — «Яўгенам Анегіным».
Чытаць цалкам: http://news.tut.by/culture/382252.html