У Беларусі няма перабояў з супрацьпухліннымі лекамі. Пра гэта паведаміла сёння журналістам начальнік аддзела лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Наталля Малашка, каментуючы інфармацыю, якая з'явілася ў некаторых СМІ, што ў Беларусі ёсць перабоі з пастаўкай проціпухліннага прэпарата «Герцэпцін».

«У Беларусі дастаткова проціпухлінных лекаў. Прэпарат «Герцэпцін» ёсць і на складзе «Белфармацыі», і ў РНПЦ анкалогіі. Ужо заключана новая дамова на яго пастаўку. Гэта дарагія лекі, пасля якіх няма чаго асабліва прызначаць, калі яны не працуюць», — сказала Наталля Малашка.

Яна падкрэсліла, што прыём лекаў адбываецца пад кантролем медработнікаў, пасля чаго робяцца аналізы, і спецыялісты глядзяць, працуе прэпарат ці не.

«І калі доктар кажа пацыенту, што лекі не дапамагаюць, ёсць людзі, якія разумеюць гэтыя словы, а ёсць тыя, хто адмаўляецца верыць і гатовы прадаць усё, што ў яго ёсць, каб за ўласныя сродкі набыць гэта сродак. Анкалогія — гэта страшнае захворванне, і часам чалавек, які з ім сутыкнуўся, не можа зразумець, што ў некаторых выпадках ніводны прэпарат не дапаможа», — адзначыла спецыяліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?