Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Добкін і Харкаўскі гарадскі галава Генадзь Кернес, якія сёння праводзілі з'езд дэпутатаў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны і Крыма, выехалі ў Расію.

Інфармацыю пра гэта карэспандэнту УНІАН пацвердзілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

«Так, яны пакінулі тэрыторыю Украіны, так, праз «Гаптоўку». Я больш інфармацыі не маю, адзінае, што магу сказаць, што яны сапраўды пакінулі тэрыторыю Украіны і з'ехалі ў Расію», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0