17 кастрычніка актывіст маладзёжнага дэмакратычнага руху Андрэй Цянюта быў выкліканы ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці і дапытаны ў якасці падазронага па крымінальнай справе ў адносінах да незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

Як паведаміў БелаПАН А.Цянюта, следчы УКДБ узяў з яго падпіску аб невыдаванні звестак, што тычацца следства па справе «Маладога фронту».

Нагадаем, на працягу двух месяцаў актывіст восем разоў з розных прычын — ад высвятлення асобы да падазрэнняў у згвалтаванні — затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі. Апошні раз ён быў затрыманы пры спробе паехаць цягніком у Мінск 14 кастрычніка. Раней супрацоўнікі КДБ правялі вобыск у кватэры бацькоў А.Цянюты і забралі кам’ютэр.

17 кастрычніка ва ўпраўленне КДБ з А.Цянютам прыйшлі яго сябры, якія запатрабавалі кнігу заўваг і прапаноў і пакінулі там свае запісы.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0