Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, сёння ў 02.50 у Днепрапятроўску па вул. Красназаводская, 5Б, на тэрыторыі ТАА «Аўтатранссервіс» адбылося ўзгаранне аўтобусаў на агульнай плошчы 1000 кв.м. «У выніку пажару знішчана 25 і пашкоджана 2 аўтобусы», — гаворыцца ў паведамленні.

Ахвяр і пацярпелых няма.

У 04.54 пажар быў ліквідаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?