У Рускай праваслаўнай царкве ўвядзенне расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны лічаць законным. Пра гэта заявіў кіраўнік сінадальнага Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін.

«Яшчэ ў 1995 годзе Сусветны рускі народны сабор заявіў, што рускі народ — падзеленая нацыя на сваёй гістарычнай тэрыторыі, якая мае права на ўз'яднанне ў адзіным дзяржаўным целе, і гэтае права з'яўляецца агульнапрызнанай нормай міжнароднай палітыкі», — сказаў ён.

Протаіерэй выказаў надзею на тое, што сёння «права гэтых людзей на іх самастойны, свабодны цывілізацыйны выбар будзе гарантавана».

«Адначасова будзем спадзявацца і на тое, што місія расійскіх воінаў па абароне свабоды і самабытнасці гэтых людзей і самога іх жыцця не сустрэне жорсткага супраціўлення, якое прывядзе да буйнамаштабных сутыкненняў», — падкрэсліў святар.

Між тым Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата звярнулася да патрыярха Кірылы з адчайным заклікам не дапусціць праліцця крыві на тэрыторыі Украіны, а таксама «ўзвысіць свой голас аб захаванні цэласнасці тэрыторыі Украінскай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0