Па стане на 9.00 нядзелі на сайце афіцыйнага агенцтва БелТА не было рэакцый беларускіх афіцыйных асобаў на беспрэцэдэнтныя крокі Расіі.

Апошнія паведамленні датуюцца суботай, 18.14. Яны расказваюць пра тое, што Пуцін унёс на разгляд Савета Федэрацыі просьбу аб дазволе на ўвод войскаў ва Украіну і што профільныя камітэты Савета гэтую просьбу падтрымалі.

Толькі ўранку нядзелі гэтая інфармацыя была замененая на паведамленне пра «адзінагалоснае» рашэнне Савета даць такі дазвол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0