У перадапошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 2 сакавіка мінскае «Дынама» выйграла на сваёй пляцоўцы ў дынамаўцаў Рыгі з лікам 5:2 (1:1, 2:0, 2:1).

Дагэтуль рыжане, якія гарантавалі сабе месца ў плей-оф, атрымалі пяць перамог зарар.

Пасля 53 матчаў «Дынама» з 53 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, 13-е — у Заходняй канферэнцыі і 25-е — у агульнай табліцы (13 перамог у асноўны час, 1 перамога ў авертайме, 3 перамогі па булітах, 4 паражэнні па булітах, 2 — у авертайме, 30 — у асноўны час, розніца шайб 102-158).

Заключны матч «Дынама» правядзе 4 сакавіка ў Маскве супраць ЦСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?