1 сакавіка прыкладна ў 17.45 у Жлобіне вадзіцель «Мазды-626» не саступіў дарогу і ўчыніў сутыкненне з машынай хуткай медыцынскай дапамогі «Фальксваген-Транспарцёр». 

Хуткая рухалася па вуліцы Акопава з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру і гукавой сігналізацыяй, выехала на перакрыжаванне на забараняльны чырвоны сігнал святлафору. 

У выніку ДТЗ пасажыр хуткай 40-гадовая жанчына-медработнік атрымала цялесныя пашкоджанні. Пацыент 1975 года нараджэння, якога везла хуткая дапамога, знаходзіўся ў беспрытомным стане па прычыне цяжкага захворвання. У ДТЗ яму зламала руку.

Праз чатыры гадзіны пасля таго як мужчына быў дастаўлены ў бальніцу, ён памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?