У Міністэрстве ўнутраных спраў маюць інфармацыю пра падрыхтоўку на тэрыторыі Крыму ўзброеных правакацый.
Пра гэта распавёў намеснік кіраўніка МУС Мікалай Вялічкавіч, паведамляе прэс-служба ведамства.
У праваахоўным ведамстве ёсць звесткі пра тое, што на тэрыторыі АР Крым невядомыя пад выглядам украінскага боку ў ноч з 3 на 4 сакавіка плануюць забойства 3—4 расійскіх салдат.
Усё гэта для таго, каб легалізаваць увод расейскіх войскаў на тэрыторыю нашай дзяржавы, перасцярог Вялічкавіч.
«Мы б хацелі, каб гэтыя людзі апамяталіся. Таму што такім чынам вы правакуеце крывапраліцце, якога няма ў Крыме», адзначыў ён.
«Для нас вельмі важна, каб вы зразумелі, што жыццё людзей — найважнейшая каштоўнасць. Мы заклікаем вас, спыніцеся!», — дадаў намесніка міністра МУС
«Майце на ўвазе, сітуацыя маніторыцца, сітуацыя кантраляваная. Усе вінаватыя, якія датычныя да гэтага, будуць пакараныя, — адзначыў Вялічкавіч.