Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт параўнаў адхіленага ад улады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з нарвежскім калабарантам часоў Другой Сусветнай вайны.

«Ва Украіны зараз ёсць уласны Квіслінг. Сядзіць на чужой тэрыторыі і просіць чужую армію вярнуць яму яго краіну», — напісаў міністр у твітары, маючы на ўвазе Відкуна Квіслінга — лідэра нарвежскіх нацыянал-сацыялістаў, які быў стаўленікам нацыстаў падчас акупацыі краіны.

Такую заўвагу Карл Більт зрабіў пасля таго, як стала вядома аб просьбе Януковіча да расійскіх уладаў забяспечыць мір на Украіне. Зварот Януковіча зачытаў пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталій Чуркін падчас экстраннага пасяджэння Рады бяспекі ААН у ноч на 4 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?