Галоўны рабін Украіны Якаў Дов Блайх, адказваючы на пытанні журналістаў у Нью-Ёрку, дзе ён сустракаецца з дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы, адзначыў, што на працягу 20 гадоў незалежнасці Украіны яўрэі ў Крыме жылі зусім спакойна — і толькі пасля размяшчэння расійскіх войскаў па паўвостраве некалькі дзён таму адбыўся першы акт антысеміцкага вандалізму. Як паказалі камеры вонкавага назірання, невядомы мужчына ноччу пералез праз агароджу мясцовай сінагогі, напісаў на сцяне пагрозы габрэям і намаляваў свастыкі.

«Мы чакаем, што будуць правакацыі, — сказаў галоўны рабін Блайх журналістам. — Мы чакаем, што рускія захочуць апраўдаць сваё ўварванне ва Украіну. Яны ўжо цяпер заяўляюць у СМІ, што бандэраўцы бегаюць і нападаюць на сінагогі — але нічога такога няма. Могуць быць правакацыі — нехта можа пераапрануцца ўкраінскім нацыяналістам і пачаць біць яўрэяў. Я не пабаюся гэтага параўнання — так рабілі нацысты падчас аншлюсу Аўстрыі».

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0