Пад дакументам свае подпісы паставілі прадстаўнікі праваслаўных, каталікоў, мусульман, іудзеяў і лютэран.

У дэкларацыі тлумачыцца, што прадстаўнікі традыцыйных веравызнанняў вырашылі разам выказаць агульную пазіцыю па пытаннях, звязаных з праблемамі захавання жыцця і дэмаграфічнай бяспекі ў Беларусі. «Нягледзячы на выключную разнастайнасць і адрозненне нашых традыцый, звычаяў і перакананняў, мы павінныя выказаць сваю агульную глыбокую перакананасць у тым, што прыхільнасць да традыцыйных каштоўнасцяў — неабходная ўмова для выжывання народа, для захавання яго цывілізацыйнай будучыні. Такія традыцыйныя каштоўнасці, як вера, жыццё, сям'я, каханне, абавязак, адказнасць, самаахвяраванне, салідарнасць, усталяваныя не людзьмі: гэта нормы, укладзеныя Богам у нашу прыроду і ў сваёй значнасці не залежныя ад канкрэтных умоваў грамадскага быцця», — гаворыцца ў дакуменце.

У дакуменце адзначаюцца вялікія дасягненні беларускага грамадства ў справе абароны мацярынства і дзяцінства, старасці і інваліднасці. Разам з тым звяртаецца ўвага на праблему абортаў: «Грунтуючыся на вопыце душаапекі і зносін з людзьмі, мы з усёй адказнасцю можам заявіць, што праблема абортаў у нашым грамадстве, насуперак статыстыцы, не робіцца меншай, а, наадварот, толькі ўзрастае, што абумоўліваецца не ў апошнюю чаргу заканадаўчай сітуацыяй у нашай краіне». У дакуменце, у прыватнасці, ёсць заклік да чыноўнікаў і палітыкаў «на міжнародным, нацыянальным і на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання» перагледзець адпаведныя законы і пачаць ажыццяўляць дзейсныя меры па захаванні жыцця чалавека на ўсіх яго этапах, як да, так і пасля нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?