Прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк звярнуўся да жыхароў паўднёвых і ўсходніх абласцей Украіны. Кіраўнік урада паведаміў пра спробы расійскіх спецслужбаў зладзіць правакацыі ва ўкраінскіх рэгіёнах. Таксама ён выказаў пазіцыю ўлады адносна неадкладных пытанняў і абверг шэраг чутак.

У прыватнасці, Яцанюк адзначыў, што пытанне пра ўступленне ў НАТА не стаіць на парадку дня выключна для захавання адзінства Украіны.

Ён падкрэсліў: «Абараняць краіну будзе моцная, сучасная ўкраінская армія».

Таксама Яцанюк сказаў: «Згаджаючыся або не згаджаючыся з тым, што я кажу, вы маеце унікальную магчымасць выказаць сваю пазіцыю па ўсіх спрэчных пытаннях, у тым ліку і ў адносінах да новай улады, на наступных прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 25 мая гэтага года. Упэўнены, вы знойдзеце для сябе дастойных кандыдатаў, у праграме якіх будуць і тыя пункты, якія асабліва вас цікавяць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?