Пра гэта ён казаў у сераду ў інтэрв'ю перадачы «Добрай раніцы, Літва» LRT.

«18 сакавіка быў разбураны той парадак у свеце, які 69 гадоў гарантаваў Еўропе мір. Няма ніякіх прычын думаць, што агрэсар спыніцца ці што яму будзе дастаткова Крыма», — сказаў Вайтэкунас.

Дыпламат выказаў асцярогу, што сёння няма ніякіх гарантый міру, бо «дакументы, на якіх трымаўся мір, парушаныя».

Па словах Вайтэкунаса, цяпер мы жывем у цалкам новым свеце, а яшчэ большую трывогу ў яго выклікае тое, як на анексію Крыма рэагавалі расіяне.

«У самой Расіі былі слёзы радасці і песні. Гэта дрэнны сігнал і для нас, і для ўсёй Еўропы», — сказаў Вайтэкунас.

Нагадаем, што ў аўторак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнік урада Крыма Сяргей Аксёнаў, спікер парламента Крыма Уладзімір Канстанцінаў і кіраўнік Севастопаля Аляксей Чалы падпісалі дамову аб далучэнні Крыма і Севастопаля да Расійскай Федэрацыі.

Гэтую дамову ў аўторак увечары радасна вітаў стотысячны натоўп у Маскве. Па дадзеных Дэпартамента паліцыі Масквы, на мерапрыемства сабралася каля 120 тыс. чалавек, у тым ліку актывістаў палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Як паведамлялася, згодна з вынікамі спрэчнага рэферэндуму ў Крыме, 96,77 % выбаршчыкаў выказаліся за далучэнне да Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?