Сёння мінскія ўлады далі дазвол на правядзенне мітынгу і шэсця у Дзень Волі 25 сакавіка, распавёў сайту Pyx.by адзін з заяўнікаў, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Як патлумачыў Лагвінец, у выніку дазволены наступны маршрут: з 18.00 да 18.30 збор на кінатэатры «Кастрычнік» (м. Акадэмія Навук) і потым шэсце да плошчы Бангалор.

Па ягоных словах, «сустрэча ў Мінгарвыканкаме прайшла сёння з элементамі непрыхаванага ціску і запужвання арганізатараў, усё прыніжальна здымалася на камеру».

«Важна, што ёсць афіцыйны дазвол», — дадаў Алесь Лагвінец, нагадаўшы, што ў гэтым годзе мэты мерапрыемства апроч ўшанавання Дня волі — «гэта і абмеркаванне ўнутранай сітуацыі ў Беларусі і сітуацыі ў рэгіёне, выказванне салідарнасці з народам Украіны». 

Сярод заяўнікаў акцыі на 25 сакавіка ў гэтым годзе - шэсць асобаў: намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра прэзідыума БСДП (Грамада) Анатоль СідарэвічАнтон Жылко (АГП), Марына Хоміч (аргкамітэт па ўтварэнні партыі БХД), Уладзімір Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0