Прозвішча, імя, фотаздымкі і дата нараджэння Наталлі Паклонскай з'явіліся ў пераліку «асобаў, якія хаваюцца ад органаў улады». Раней Паклонская заяўляла, што яе падначаленым паступаюць пагрозы з генпракуратуры Украіны.

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук Наталлю Паклонскую, якая выконвае абавязкі пракурора Рэспублікі Крым, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ўкраінскага МУС.

Паводле інфармацыі сайта, яе шукаюць за «дзеянні, учыненыя з мэтай гвалтоўнага змянення або звяржэння канстытуцыйнага ладу ці захопу дзяржаўнай улады». Прозвішча, імя, фатаграфія і дата нараджэння Наталлі Паклонскай з'явіліся ў апублікаваным на сайце пераліку «асобаў, якія хаваюцца ад органаў улады».

Раней Паклонская заяўляла, што яе падначаленым да гэтага часу паступаюць пагрозы з генпракуратуры Украіны.

У Крыме 16 сакавіка прайшоў рэферэндум, які захад і ЕС лічаць незаконным, аб статусе аўтаноміі, дзе больш за 96 % выбаршчыкаў выказаліся за ўваходжанне рэспублікі ў склад РФ. Прэзідэнт Расіі 21 сакавіка падпісаў закон аб ратыфікацыі дагавора і федэральны канстытуцыйны закон аб утварэнні ў Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля.

У аўторак стала вядома, што генпракурор РФ Юры Чайка выдаў загад аб стварэнні пракуратуры Рэспублікі Крым і пракуратуры горада Севастопаля ў сістэме пракуратуры РФ. Выконваючай абавязкі пракурора Рэспублікі Крым была прызначаная Паклонская. Усяго ў Рэспубліцы Крым будзе сфарміравана 22 тэрытарыяльныя пракуратуры. Таксама ў сістэму пракуратуры РФ ўвойдуць мясцовыя прыродаахоўныя, транспартныя і ваенныя пракуратуры.

Чытайце таксама Як Наталля Паклонская стала зоркай інтэрнэту

Чым вядомая Наталля Паклонская

Наталля Уладзіміраўна Паклонская нарадзілася 18 сакавіка 1980 ў Крымскай вобласці, СССР. Служыла ў Генпракуратуры Украіны. 25 лютага 2014 г. напісала рапарт аб звальненні. 11 сакавіка 2014 г прызначаная на пасаду пракурора Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?