Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху і бяспекай на дарогах Мінска і ўсёй краіны 13 красавіка — у дзень святкавання Уваходу Гасподняга ў Іерусалім (Пальмавай нядзелі ў каталіцкай канфесіі, Вербнай — у праваслаўнай).

«У гэты дзень, вядома ж, плануецца ўзмацненне. Нарады будуць набліжаныя да храмаў і касцёлаў», — сказалі ва ўпраўленні.

У сваю чаргу ў ДАІ Мінска адзначылі: «Каб не ствараць нязручнасцяў вернікам, ніякіх абмежаванняў дарожнага руху альбо перакрыццяў вуліц не будзе. Каля галоўных каталіцкіх і праваслаўных храмаў горада будуць выдзеленыя дадатковыя парковачныя месцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?