Расійскі тэлевядучы заклікаў не ствараць ілюзій наконт магчымасці ўводу войскаў у Данбас.

«Ведаеце, нешта надакучыла, вось, рэальна, надакучыла. Надакучыла, што мы вымушаныя займацца праблемай Украіны.

Нешта я падумаў так — надакучыла Еўропа з гэтым вечным «пальчыкам гразіць», надакучыла Амерыка, якая раптам нечакана ведае ўсё: яшчэ расследавання няма, а ўжо паказалі, што іх разведка нічога не сказала з нагоды Крыма. Вось, яны ўжо ўсё ведаюць. «О, мы ведаем, што ўсё гэта за грошы». Калі самі плацілі на Майдане — усё нармальна. Тут ім ужо здаецца, што не проста прарасійскі, а гэта рука Крамля, што прыехала аднекуль. Расследаванне — нуль, доказаў — нуль. Выходзяць нейкія людзі і радасна, цокаючы языкаім, кажуць пра тое, што гэта нібыта ісціна ў канчатковай інстанцыі. Але, гэтак жа не бывае. Гэта значыць, ёсць нейкія правілы, хоць бы судовыя працэдуры. Надакучылі падвойныя стандарты.

Вы мяне, вядома, прабачце, але калі мы казалі пра бязладдзе, калі «Правы сектар» узяў зброю, то чаму не бязладдзе, што прарасійскія актывісты або якія за Федэрацыю — узброіліся?

Ну, калі там бязладдзе, то і гэта бязладдзе. Калі мы кажам, што дрэнна, што там ад мірнага пратэсту перайшлі да ўзброенага супрацьстаяння. Чаму, калі тут гэта адбываецца, мы павінны сказаць, што тут гэта нармальна. Калі ўжо дрэнна, то і так, і так дрэнна. «А нас жа будуць забіваць». Ну, ведаеце, гэта геніяльны матыў, таму давайце пачнем адразу забіваць мы.

Надакучылі крыкі такія гарачыя: «Расія, дапамажы!».

Гэта значыць, 23 гады Расія не патрэбна была, а цяпер — дапамажы, 23 гады ўсе, каму ні лянота, выціралі ногі аб Расію, у тым ліку грамадзяне Украіны, якія не ўспаміналі аб тым, што яны рускія і не прасілі дапамагчы, а цяпер раптам «Расія, дапамажы!». Прытым, добра, я разумею, калі гэта адбываецца ў Крыме, дзе пераважная большасць грамадзян арганізаваліся самі, правялі ўсе неабходныя дэмакратычныя працэдуры, рэферэндум, прагаласавалі.

Мясцовая ўлада, нагадаю, прызначыла рэферэндум. Гэта значыць, мы гаворым пра волевыяўленне мільёнаў з лішнім людзей. Тут — 5 тысяч чалавек, 10 тысяч чалавек у мільённым рэгіёне.

Кажуць: «Усё! Расія, дапамагай!» А чаму? А таму што мы захапілі будынак. Афігець! Гэта значыць, калі цяпер украінцы захопяць нейкі будынак у цэнтры Масквы, яны будуць патрабаваць, каб Украіна ўвяла войскі? Іх тут 3,5 мільёна. Але не ў Маскве — у Расіі. Гэта толькі грамадзян Украіны, а калі яшчэ возьмем тых, хто хоць ледзь-ледзь украінцы, вось зараз Шафран [калега Салаўёва ў гэтай перадачы — НН] у мяне захопіць студыю і будзе крычаць: «Украіна, дапамажы, увядзіце войскі!». Гэта ўзровень шызафрэніі. Разумееце? А мы аб'явім сябе цяпер Данецкай рэспублікай. Мы — гэта хто?

Дэмакратычныя працэдуры альбо ёсць, альбо няма.

Ці ёсць у людзей права змагацца за сваю свабоду? Ёсць. Але, калі ты, не пачынаючы змагацца за сваю свабоду, толькі уварваўся ў будынак і тут жа крычыш замежнай дзяржаве «Дапамажы!», гэта выглядае дзіўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?