Змены ў Канстытуцыю Украіны трэба прыняць да прэзідэнцкіх выбараў, заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

Аб гэтым ён сказаў сёння ў Данецку на пашыраным сходзе з прадстаўнікамі кіраўніцтва ўсходніх рэгіёнаў, членамі ўрада, народнымі дэпутатамі Украіны.

Яцанюк падкрэсліў, што «змены да Канстытуцыі трэба прыняць да прэзідэнцкіх выбараў, каб да моманту абрання кіраўніка дзяржавы краіна ведала, з якімі паўнамоцтвамі будзе прэзідэнт, урад, пракуратура і іншыя органы ўлады».

Прэм'ер-міністр заклікаў прысутных на сходзе прадстаўнікоў Партыі рэгіёнаў і іншых прадстаўнікоў палітычных сіл прыняць удзел у распрацоўцы змяненняў у Канстытуцыю, увайсці ў склад рабочай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?