Славакія, якая мае найбольшыя тэхнічныя магчымасці для паставак газу з Еўропы ва Украіну, хоча атрымаць фінансавыя гарантыі Еўрапейскага саюза для пачатку такіх паставак праз неплацежаздольнасць украінскага ўрада.

Пра гэта паведамляе РАР са спасылкай на заяву славацкага прэм'ер-міністра Роберта Фіцо.

«Відавочна, што Украіна не можа аплачваць свае рахункі. Толькі трэці бок, такая як Еўрапейскі саюз і Еўрапейская камісія, можа гарантаваць, што Славакія атрымае аплату, калі дапаможа Украіне», — сказаў ён журналістам у Браціславе.

Фіцо запэўніў, што Славакія хоча дапамагчы Украіне, «але ў той жа час павінная шукаць тэхнічнае рашэнне, якое б не парушыла яе ўласнай дамовы» з расійскім Газпрамам.

Ён адзначыў, што славацкі ўрад таксама хоча правядзення чатырохбаковых перамоваў у гэтай справе пры ўдзеле прадстаўнікоў ЕС, Расіі і Украіны. 10 красавіка намеснік кіраўніка славацкага ўрада і кіраўнік МЗС Міраслаў Лайчак заявіў, што Славакія пачала «тэхнічную падрыхтоўку» для рэверсных паставак газу з Еўропы ва Украіну.

Раней міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан заяўляў аб планах транспартаваць праз Славакію да 10 млрд кубаметраў газу, але адзначаў праблемы з наладжваннем гэтых паставак праз дамоўленасці славацкага боку з Газпрамам.

Украіна, якая ў мінулым годзе ўжо купляла газ у еўрапейскіх пастаўшчыкоў і транспартавала яго праз Польшчу і Венгрыю, зноў вярнулася да гэтай ідэі праз павышэнне з 2 квартала ў гэтым годзе цэн на расійскі газ з 268,5 да 485 даляраў за тысячу кубаметраў.

Продан сказаў, што Украіна ўжо атрымала пацверджанне ад Венгрыі і Польшчы аб магчымасці транспартавання з Еўропы для ўкраінскіх спажыўцоў 20 млн кубаметраў газу кожныя суткі, або звыш 7 млрд даляраў у год, і спадзяецца на адкрыццё ў найбліжэйшы час маршруту праз Славакію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?