Візіт у Латвію кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла перанесены на нявызначаны тэрмін. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «900 секунд» на LNT заявіў міністр замежных спраў Эдгар Рынкевічс.

Латвія інфармавала прадстаўнікоў патрыярха ў жаданні перанесці візіт. Міністру невядома, ці ён атрыманы.

Па словах Рынкевічса, у дыпламатычнай мове ёсць свае асаблівасці, але ў гэтым выпадку візіт менавіта перанесены, а не адменены. Самае ранняе, калі ён можа адбыцца — канец восені.

Просьба прэзідэнта Андрыса Берзіньша перанесьці візіт патрыярха звязана з падзеямі ў Крыме і ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?