Форвард «Вашынгтон Кэпіталс» Аляксандр Авечкін пацвердзіў, што ён згуляе за зборную Расіі на чэмпіянаце свету 2014 года, які пройдзе з 9 па 25 мая ў Беларусі [Беларусь і Расія гуляюць у адной групе, матчы пройдуць на «Мінск-Арэне» — НН].

Хакеіст зрабіў гэтую заяву ў размове з журналістам Дзмітрыем Часнаковым, пра што той напісаў у сваім твітэры.

Па словах Авечкіна, ён ужо размаўляў з галоўным трэнерам зборнай Расіі Алегам Знарком. Разам з капітанам «Вашынгтона» ў нацыянальную каманду Расіі прыедуць яго аднаклубнікі — форвард Яўген Кузняцоў і абаронца Дзмітрый Арлоў.

Рэгулярны чэмпіянат НХЛ скончыўся ў ноч на 14 красавіка, а «Вашынгтон» упершыню з 2007 года не здолеў выйсці ў плэй-оф. Авечкін чацвёрты раз у кар'еры стаў найлепшым снайперам рэгулярнага чэмпіянату, закінуўшы 51 шайбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?