У панядзелак «зяленыя чалавечкі» здейснілі захоп чарговых будынкаў дзяржаўнага кіравання, на гэты раз у Канстанцінаўцы, непадалек ад Славянска.
Гарадская рада і міліцыя перайшлі пад кантроль сепаратыстаў. Вітаць іх прыйшло народу няшмат, ды й выгляд гэтыя гаражане мелі не вельмі дагледжаны.
Грузавік пяску раскідалі па мяшках, неяк склалі, атрымаліся барыкады. Падвезлі бетонных блокаў. Супергучна праз дынамікі Жанна Бічэўская скуліла, што «русскіе ідут», а Газманаў паведамляў, што «сделано в СССР».
«Зяленыя чалавечкі» фатаграфаваліся с дзецьмі і раздавалі георгіеўскія стужкі.
0
0
0
0
0
0