Як перадае карэспандэнт УНІАН, сярод мітынгоўцаў амаль 50 чалавек у камуфляжы, бронекамізэльках, касках, масках і з аўтаматамі.
З боку міліцыі былі ўжытыя гранаты, мітынгоўцы кінулі «кактэйль Молатава» ў бок міліцыі, затым адбыўся невялікі абстрэл будынка. Інфармацыі аб пацярпелых няма, больш стрэлаў не было.
Натоўп скандуе «Расія!», «Данбас!», на будынку міліцыі, як і на ўсіх астатніх захопленых аб'ектах, ўсталяваны сцяг РФ.
Адзін з сепаратыстаў выступіў перад мітынгоўцамі і папрасіў абысціся без марадзёрства і вандалізму. Пры гэтым таблічку Упраўлення МУС дэманстратыўна разбілі.
Сепаратысты заявілі, што начальнік Галоўнага ўпраўлення УМУС Украіны ў Луганскай вобласці Уладзімір Гуслаўскі падаў у адстаўку.
«На яго месца прызначаны наш чалавек Анатоль Навуменка», — заявіў адзін з сепаратыстаў.
Зараз рыхтуюцца, каб выпускаць праваахоўнікаў праз жывы калідор.
«Гэта нашы 18-гадовыя хлопцы з Луганска, Запарожжа і Адэсы, ўнутраныя войскі, ніхто з іх не будзе страляць у нас. Выпусціце іх жывымі і здаровымі», — звярнуўся да мітынгоўцаў сепаратыст.
Нагадаем, сёння ў Луганску экстрэмісты захапілі ОДА, тэлебачанне і пракуратуру.