Фота Baj.by.
3 мая ў Сусветны дзень свабоды прэсы сябры журы конкурсу «Вольнае слова» абвесцілі пераможцаў. Сёлета на конкурс прыйшла найбольшая за часы існавання колькасць публікацый — каля 150.
Аўтары «Нашай Нівы» сёлета перамаглі ў трох намінацыях з пяці. Ягор Марціновіч – «Найлепшы інфармацыйны матэрыял», Андрэй Дынько – «Найлепшая аналітычная публікацыя», Сяргей Ваганаў – «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру».
Таксама прызы ў намінацыі «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру» ўзялі Ягор Марціновіч (2 месца) і Зміцер Панкавец (3-яе). Агулам «Наша Ніва» атрымала пяць дыпломаў – больш за ўсіх.
Вось поўны спіс пераможцаў:
Намінацыя «Найлепшы інфармацыйны матэрыял»:
1 месца
Ягор Марціновіч («Наша Ніва»)
2 месца
Зміцер Лукашук («Еўрарадыё»)
«Памілаваны смяротнік: Смяротнае пакаранне нікога не палохае і не спыняе»
3 месца
Надзея Белахвосцік («Комсомольская правда» в Белоруссии»)
«Актер Эдуард Горячий о Минске 60-х: «Мне повезло – посадили и все. А многих выгнали из комсомола»»
Намінацыя «Найлепшая аналітычная публікацыя»:
1 месца
Андрэй Дынько («Наша Ніва»)
2 месца
Валярына Кустава («Новы Час»)
«Бомба жывой Беларусі. Яшчэ адна рэцэнзія на спрэчны фільм»
3 месца
Зміцер Яненка («Товарищ.online»)
«Беларусь религиозная: ни свободы, ни совести»
Намінацыя «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру»:
1 месца
Сяргей Ваганаў («Наша Ніва»)
2 месца
Ягор Марціновіч («Наша Ніва»)
3 месца
Руслан Гарбачоў («Салідарнасць»)
Зміцер Панкавец («Наша Ніва»)
«Зміцер Дашкевіч: Калі б не вера, то ўскрыў бы сабе вены»
Намінацыя «Журналісцкае расследаванне»:
1 месца
Яўген Валошын («Еўрапейскае радыё для Беларусі»)
Расследаванне: за 39 хвілін мак з мінскага рынка пераўтвараецца ў наркотык
2 месца
Таццяна Шахновіч («»Комсомольская правда» в Белоруссии»)
«Беловежское соглашение о распаде СССР исчезло?»
3 месца
Віталь Ругайн («Еўрапейскае радыё для Беларусі»)
«Арганізатары «Міс Мінск» ведалі, што бяруць на конкурс танцорак go-go»
Намінацыя «Дэбют»:
1 месца
Раман Свечнікаў (34mag.net)
2 месца
Наталля Касцюкевіч (TUT.BY)
3 месца
Алена Запарожац (34mag.net, г. Смаргонь)