Узброеныя сепаратысты ў Славянску больш не будуць браць палонных, а будуць замест гэтага «валіць (забіваць) усіх».

Пра такія планы заявіў самаабвешчаны «народны мэр» Славянска Вячаслаў Панамароў на ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня перамогі 9 мая.

«У нас была тайная дамоўленасць, што мы не адкрываем агонь на паражэнне па салдатах тэрміновай арміі. Пасля таго, як з-за маўклівай бяздзейнасці байцоў 95-й дэсантнай брыгады былі расстраляныя мірныя жыхары (у в. Аўдзееўка) мы вырашылі — зараз усё, палонных браць не будзем, валіць будзем усіх», — заявіў Панамароў.

«Будзем цяпер проста бязлітасна знішчаць. Размаўляць з імі ніхто не будзе. Чым больш жорстка мы будзем да іх ставіцца, тым хутчэй яны пачнуць нас паважаць», — дадаў ён.

Пры гэтым ён звярнуўся да прысутнага пры выказваннях бацюшкі і адзначыў: «Выбачайце мяне за такія мае словы, але гэта — вайна, нічога не зробіш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?