Гарвыканкам і гарадскі аддзел міліцыі Чырвонаармейска (райцэнтр Данецкай вобласці) вызваленыя без бою Нацыянальнай гвардыяй.
На відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, можна назіраць сварку мясцовых жыхароў і камандзіра атрада ў чорным камуфляжы.
«Вы сарвалі нам рэферэндум!» — заяўляюць мясцовыя жыхары. «Хлопцы, які рэферэндум? Вы украінцы ці хто?», — адказвае гвардзеец.
Па дадзеных сепаратыстаў, у горад увайшоў батальён «Днепр», сфарміраваны пад эгідай губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага.
0
0
0
0
0
0